Сёння работнікі лесу адзначаюць прафесійнае свята

Официально

— Да прафесійнага свята калектыў лясгаса, у якім працуе больш за 400 чалавек, падышоў з добрым настроем і станоўчымі вынікамі ў гаспадарчай дзейнасці.

Галоўны ляснічы Чэрвеньскага лясгаса Віктар КАЗАКОЎ:

Адзін з галоўных клопатаў лесаводаў сёння – барацьба з высыханнем хваёвых насаджэнняў. Сёлета на пашкоджаных караедам участках лесу ў нашых лясніцтвах выкананы скразныя санітарныя высечкі на 200 гектарах. 100 гектараў такіх лесасек нашы брыгады распрацавалі, дапамагаючы Жыткавіцкаму, Капыльскаму і Старобінскаму лясгасам.
Яшчэ адзін важны накірунак працы – догляд за ляснымі культурамі, якія былі пасаджаны на пашкоджаных бураломамі ўчастках у пазамінулым і мінулым гадах. Агульная іх плошча немалая – 3700 гектараў. Тым не менш, каб зэканоміць матэрыяльныя рэсурсы, нашы лесаводы спраўляюцца з гэтай задачай самастойна, без дапамогі іншых лясгасаў.
Шмат зроблена і па ахове лесу ад пажараў. Гэта догляд за існуючымі мінералізаванымі палосамі і пракладка новых, кантроль за тым, каб полымя не перакінулася ў лясы з палеткаў і тэрыторый населеных пунктаў, устаноўка супрацьпажарных мачтаў з сістэмамі відэаназірання. Як вынік, сёлета пажараў у лясным фондзе раёна не зарэгістравана.
У пярэдадзень свята прыемна ўсведамляць, што матэрыяльна-тэхнічная база лясгаса, яго кадравы патэнцыял дазваляюць нам з аптымізмам глядзець у будучыню, небеспадстаўна разлічваць на паспяховае выкананне ўсіх задум, планаў і задач.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *