І мы там былі…

Год малой радзімы Культура

Юбілейны XXV Дзень беларускага пісьменства паспяхова адзначаны сёлета ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці.

Урачыстасці праходзілі 1-2 верасня надзвычай актыўна і цікава з рання і да самага змяркання. Госці і жыхары горада мелі магчымасць сустрэцца з творцамі, праслухаць вядомых спевакоў, пабачыць танцораў, прыняць удзел у мерапрыемствах па свайму густу. 2 верасня былі ўручаны 7 нацыянальных літаратурных прэмій паэтам і пісьменнікам. У свяце прыняла ўдзел дэлегацыя пісьменнікаў Мінскай вобласці, у склад якой уваходзіў і аўтар гэтых радкоў.

На цэнтральнай плошчы гарадка падчас свята адкрыты мемарыяльны знак.

Іван Ярашэвіч, пісьменнік, г.п.Смілавічы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *