Дзесяць жанчын – наведвальніц аддзялення для дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту прымалі ўдзел у “Спартландыі”, якую прысвяцілі Дню пажылых людзей

Актуальное Общество

 Дэвізам спаборніцтваў яны абралі: “Вспомним старые победы и опять обуем кеды!”

Удзельніцы падзяліліся на дзве каманды: “Оба, на!” і “Стрэлкі”. Вядучая і суддзя спецыяліст па сацыяльнай рабоце Валянціна Баглова спачатку правяла размінку. А потым пачаліся спаборніцтвы.
Жанчыны ў эстафетах перадавалі кеглі, надзявалі адзін на аднаго абручы, кідалі ў іх мячы… Асабліва цікава было назіраць за тым, як удзельніцы спаборніцтваў, не трымаючы мяч рукамі, павінны былі ўдзвюх аббегчы ўстаноўлены знак і не згубіць мяч. Колькі станоўчых эмоцый атрымалі і самі ўдзельніцы, і гледачы — наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў.
Журы абвясціла вынік: абедзьве каманды добра справіліся з усімі этапамі спаборніцтваў, таму перамагла дружба.

Капітанам каманд Валянціна Баглова ўручыла сурвэткі, якія выраблены ў аддзяленні наведвальнікамі гуртка “Умелые руки”. Такія ж сурвэткі атрымалі і ўсе ўдзельніцы “Спартландыі”.
На памяць аб спаборніцтвах зрабілі агульны здымак.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *