У эксперыментальнай базе «Натальеўск» пачалі ўборку бульбы. У панядзелак на палетку ля вёскі Каліта шчыраваў на трактары «МТЗ-1221» з бульбаўборачным камбайнам «Палессе» механізатар Андрэй Тарасік (на здымку).
Гатунак «Брыз» дае тут у сярэднім па 320 цэнтнераў клубняў з гектара.
Як распавёў галоўны аграном эксперыментальнай базы «Натальеўск» Сяргей Бабіновіч, сёлета ў гаспадарцы разлічваюць накапаць не менш за 7 тысяч тон бульбы.
Фота Ігара АДАМОВІЧА