У Чэрвеньскім лясгасе падведзены вынікі работы за першае паўгоддзе

Важное

За гэты перыяд калектывам лясгаса выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця, устаноўленыя на сёлетні год.

Так, паступленні ад вядзення лясной і паляўнічай гаспадаркі склалі 111,3% да плана, выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг — 108,9% да плана, нарыхтавана 146,1 тыс. м3 драўніны па ўсіх відах высечак (108,2% да плана), аб’ём экспарту лесапрадукцыі склаў 106,3% да ўстаноўленага задання. На прадпрыемстве вялікая ўвага надаецца інвесціраванню ў вытворчасць. За паўгоддзе лясгасам набыта асноўных сродкаў на суму 677,4 тыс. рублёў.

Нашы дасягненні адзначаны ў абласным спаборніцтве сярод лясніцтваў. Па выніках працы за паўгоддзе калектыў Грабянецкага доследна-вытворчага лясніцтва (ляснічы А. В. Корзун, памочнік ляснічага В. А. Шчакала) заняў трэцяе месца. У вытворчым спаборніцтве сярод структурных падраздзяленняў нашага лясгаса гэты ж калектыў стаў пераможцам. Другое месца ў Чэрвеньскага лясніцтва (ляснічы Д. В. Жаўняровіч, памочнік ляснічага А. А. Блашчаніца); трэцяе — Горкаўскае (ляснічы Е. С. Клешчанка, памочнік Н.П. Кобазева). Віншуем пераможцаў!

Жанна Чарнавец, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ «Чэрвеньскі лясгас»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *