У аграгарадку Рудня адкрыўся «Еўраопт»

Актуальное

Адметная для жыхароў Рудні і суседніх населеных пунктаў падзея адбылася ў аўторак. Магазін “Еўраопт” фармату “Мінімаркет”, які размясціўся ў будынку былой сталовай мясцовай гаспадаркі, стаў 112-м гандлёвым аб’ектам сеткі “Еўрагандаль” на Міншчыне і 650-м – у Беларусі.

Як паведамляе інтэрнэт-сайт evroopt.by, асартымент крамы складае 870 гандлёвых пазіцый.

Дарэчы, гэта ўжо другі магазін “Еўрагандлю” на вёсцы ў нашым раёне. Першы адкрыўся месяц таму ў аграгарадку Турэц.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



1 комментарий по теме “У аграгарадку Рудня адкрыўся «Еўраопт»

  1. Гэта для нас вельмі прыемная навіна. Цяпер зручна рабіць пакупкі — крама пад самым бокам, у горад ехаць спецыяльна не трэба, выбар вялікі, прадукты свежыя і таннейшыя, чым у дзяржаўнай краме. Так што выказваю падзяку.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *