Прафсаюз раённай бальніцы дапамагае сабраць дзяцей у школу

Актуальное Официально

Шмат гадоў прафсаюзны камітэт Чэрвеньскай раённай бальніцы да першага верасня праводзіць акцыю “Дапаможам сабраць партфель у школу”. Не стаў выключэннем і гэты год.

Як паведаміў старшыня прафкама Уладзімір Рандзіцкі, у калектыўным дагаворы Чэрвеньскай раённай бальніцы прадугледжана матэрыяльная дапамога на падрыхтоўку дзяцей да школы. Але рамкі гэтай дапамогі пашыраюцца. Напрыклад, кампенсуецца аплата за карыстанне падручнікамі для першакласнікаў. “Зараз разам з галоўным урачом вырашылі правесці нашу дабрачынную акцыю больш шырока – прапаноўваем усім, хто мае магчымасць, штосьці патрэбнае для школьнікаў палажыць у нашу імправізаваную скрыню, — сказаў Уладзімір Іванавіч. — Гэта могуць быць не толькі алоўкі і ручкі, пэндзлі і фарбы, сшыткі і альбомы, а таксама добрае адзенне, абутак, партфелі і іншае.

Скрыня паступова напаўняецца. Да пачатку навучальнага года засталося зусім мала часу, але ў прафкаме спадзяюцца, што атрымаецца сабраць шмат рэчаў, неабходных для школьнікаў (рэчы павінны быць дабраякаснымі, прыгоднымі для карыстання).

Дарэчы, у акцыі прыняць удзел можа кожны наведвальнік бальніцы. Скрыня знаходзіцца ў фае з боку галоўнага ўвахода (на здымку Уладзімір Рандзіцкі і Наталля Саковіч).
А яшчэ ў прафкаме мяркуюць да Дня ведаў разгарнуць выставу дзіцячага малюнка. Аўтары лепшых работ атрымаюць прызы.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *