Новую дрэваапрацоўчую вытворчасць адкрылі ў Чэрвеньскім лясгасе

Важное

Набытая на ўмовах лізінгу сучасная лінія польскай вытворчасці па перапрацоўцы дробнатаварнай драўніны размясцілася на арэндных плошчах
участка грузаперавозак ДРБУ № 121 філіяла КУП “Мінскаблдарбуд”.

Сярод тых, хто асвойвае новае дрэваапрацоўчае абсталяванне – станочнік Андрэй Якубенка.

– Новая вытворчасць пакуль што працуе ў тэставым рэжыме, прыкладна на палову вытворчай магутнасці, – распавядае галоўны інжынер Чэрвеньскага лясгаса Антон Зелянкевіч. – Дзевяць чалавек, якія задзейнічаны на ёй, за змену перапрацоўваюць каля 30 кубаметраў круглага лесу. Першая партыя экспартнай прадукцыі, палетнай загатоўкі, якая выкарыстоўваецца для вытворчасці драўляных паддонаў, адгружана ў краіны Еўрасаюза ўжо праз тыдзень пасля запуску лініі. У перспектыве плануем павялічыць аб’ёмы вытворчасці за кошт арганізацыі двухзменнай працы. Але нават у тэставым рэжыме лінія здольная прыносіць лясгасу экспартную выручку каля 500 тысяч долараў ЗША за год.
Паводле слоў Антона Зелянкевіча, адкрыць новую вытворчасць у дадатак да існуючага дрэваапрацоўчага цэха было вырашана пасля ўвядзення сёлета ў рэспубліцы забароны на экспарт круглага лесу. У выніку гэта дало магчымасць захаваць аб’ёмы валютнай выручкі, перапрацоўваючы адносна танную сыравіну ў прадукцыю з высокім дадатковым коштам.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *