Намалаціў першую тысячу на новым камбайне

Актуальное

Дванаццаць сезонаў адслужыў верай і праўдай механізатару ААТ “Чэрвеньскі райаграсэрвіс” Міхаілу Гатоўку збожжаўборачны камбайн “КЗС-10”.

– Атрымаў яго навюткім у першы год працы ў гаспадарцы, – узгадвае хлебароб. – Двойчы мая “дзясятка” выводзіла мяне ў пераможцы абласнога маладзёжнага спаборніцтва. Бярог яе, як мог, рамантаваў да апошняга, бо час браў сваё, тэхніка старэла. Рыхтаваўся і сёлета на старым камбайне выйсці ў поле. Але вось новы далі.

…Лідар па характару, Міхаіл заўсёды імкнецца дасягнуць максімальнага выніку на жніве. На гэтым тыдні ўжо на новым камбайне “Палессе-GS 12А1” ён адным з першых у раёне перасягнуў тысячны рубеж намалоту збожжа.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *