Два «дрэвы сям’і» ўсталяваны на плошчы Свабоды ў Чэрвені

Актуальное Культура

Гэтыя адмысловыя малыя архітэктурныя формы, выкананыя з металу работнікамі Чэрвеньскага раёна газазабеспячэння філіяла ВУ “Слуцкгаз”, размешчаны ля фантана, побач з будынкамі краязнаўчага музея і касцёла. Прызначаны яны для традыцыйнага навешвання замкоў маладажонамі пасля рэгістрацыі шлюбу, што сімвалізуе моцную сямейную сувязь.

Як распавяла “Раённаму весніку” намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька, якраз у бліжэйшую суботу возьме шлюб работніца арганізацыі, у якой выраблены “сямейныя дрэвы”. Да гэтай падзеі і будзе прымеркавана ўрачыстае адкрыццё знакавага для маладажонаў Чэрвеньшчыны месца.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *