Дапамаглі сабраць дзяцей у школу

Актуальное Общество

Цэнтр банкаўскіх паслуг №627 філіяла Мінскага ўпраўлення ААТ “ААБ “Беларусбанк” далучыўся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Збяром дзяцей у школу”.

Яго супрацоўнікі, прафсаюз і пярвічная арганізацыя РГА “Белая Русь” набылі канцылярскія прылады, сшыткі, дзённікі, іншыя неабходныя рэчы для шматдзетнай сям’і Галіны Шагун з Чэрвеня, у якой чацвёра з сямі дзяцей – школьнага ўзросту. Падчас уручэння падарункаў дзеці прачыталі гасцям вершы.

Як распавёў “Раённаму весніку” галоўны спецыяліст службы бяспекі ЦБП №627 Сяргей Цераш, мясцовыя банкаўскія работнікі некалькі гадоў таму ўзялі шэфства над сям’ёй Шагун. Яны прыязджаюць да падшэфных таксама ў пярэдадзень Новага года – з Дзедам Марозам, Снягуркай і падарункамі.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота Аксаны БАРБУК

* * *
У рамках акцыі “Збяром дзяцей у школу” напярэдадні Дня ведаў збіраць партфелі маленькім жыхарам раёна дапамагалі амаль ўсе прадпрыемствы, арганізацыі раёна, мясцовыя ўлады, прафсаюзы і грамадскія арганізацыі. Ніводнае дзіця з ліку сірот, дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў, з малазабяспечаных сямей, дзяцей-інвалідаў не засталося без увагі. Акцыя будзе доўжыцца да 16 верасня. Яшчэ ёсць час далучыцца да яе ўсім жадаючым.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *