З 10 па 16 ліпеня 2018 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Дзіця — галоўны пасажыр!»

Общество

Яе мэта — прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў і парушэнняў правілаў перавозкі непаўналетніх пасажыраў. У перыяд правядзення акцыі супрацоўнікі ДАІ, у першую чаргу, звяртаюць увагу на выкарыстанне вадзіцелямі і пасажырамі рамянёў бяспекі і спецыяльных утрымліваючых прыстасаванняў.

З пачатку года на тэрыторыі вобласці адбылося 16 ДТЗ з удзелам дзяцей-пасажыраў, у якіх 6 — загінулі, 18 — атрымалі траўмы. У шасці здарэннях пацярпелыя дзеці не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, а малалетнія пасажыры знаходзіліся ў салоне аўтамабіля без спецыяльных аўтакрэслаў.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што парушэнне карыстання рамянямі бяспекі згодна з часткай 4 артыкула 18.12 КаАП цягне накладанне штрафу ў памеры да 1 базавай велічыні або папярэджанне. За парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з ч. 5 арт. 18.14 КоАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да вадзіцеля накладаецца адміністратыўнае спагнанне ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 4 базавых.
Паважаныя вадзіцелі! Паклапаціцеся загадзя аб сваіх пасажырах. Перавозіце дзяцей толькі з выкарыстаннем спецыяльных утрымліваючых прыстасаванняў. Сачыце за тым, каб усе пасажыры былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Не забывайце прышпільвацца самі. Памятаеце: гэта дапаможа захаваць жыццё і здароўе сабе і іншым!

Аляксандр МАНУЛІК, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Чэрвеньскага РАУС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *