На Чэрвеньшчыне прайшоў дзень інфармавання

Общество

На гэты раз інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама абмеркавалі з працоўнымі калектывамі тэму павышэння якасці і даступнасці услуг аховы здароўя.’

З працаўнікамі Чэрвеньскага вытворча-харчовага завода сустрэлася інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе намесніка начальніка інспекцыі па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці Наталлі Шыбаевай, начальніка інспекцыі па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пухавіцкаму раёну Аксаны Траулька і галоўнага ўрача Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы Андрэя Прахарэнкі.
Пачалі дыялог з даклада Андрэя Прахарэнкі.
Размова ішла пра тое, што ў параўнанні з 2015 годам, палепшылася ўкамплектаванасць вузкімі спецыялістамі, пачалі працаваць два афтальмолагі, лорурач, кардыёлаг, анколаг, адначасова два хірургічныя кабінеты, кругласутачна — рэнтгенкабінет і лабараторыя, штодзённа — кабінет эндаскапіі. З набыццём новага апарата арганізавана работа ўльтрагукавага кабінета, у маі адчынілі кабінет ультрагукавага даследавання на базе Смілавіцкай бальніцы. Таксама закранулі пытанні якасці прадастаўляемых паслуг, у тым ліку платных, прафесіяналізму медперсаналу, новага кадравага папаўнення, прынцыпу дзеяння электронных рэцэптаў.
Дарэчы, апошняя акалічнасць выклікала шмат пытанняў. Галоўны ўрач патлумачыў, што Чэрвеньская бальніца адна з першых падключылася да сістэмы электронных рэцэптаў яшчэ ў снежні мінулага года. Для гэтага былі закуплены камп’ютары, праграмнае абсталяванне, “Белфармацыя” бясплатна прадаставіла 10 тысяч электронных картак медыцынскага абслугоўвання. І цяпер кожны жадаючы мае магчымасць атрымаць іх у рэгістратуры па прад”яўленню пашпарту. Андрэй Прахарэнка таксама адзначыў ўсе выгоды карыстання такой карткай, як для пацыента, так і для ўрача.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара

Падчас дня інфармавання прадстаўнікі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп сустрэліся з працоўнымі калектывамі Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа, ДРБУ-121 (на здымку), Чэрвеньскага раёна электрычных сетак, валяльна-лямцавай фабрыкі, лясгаса, Чэрвеньскага райаграсервіса, малочнатаварных ферм ААТ “Смалявічы-Сузон”, ”Валевачы, “Х з”езд Саветаў”, ”Раванічы”, а таксама з насельніцтвам Лядзенскага сельсавета.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *