Па шляхах, дзе грымелі баі

Общество

У мінулыя выхадныя дзевяць навучэнцаў Смілавіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя разам з выкладчыкам фізічнай культуры Паўлам Дзеркачом і выкладчыкам дапрызыўнай падрыхтоўкі Ігарам Свірыдам праехалі на веласіпедах па месцах баявой славы нашага раёна.
Пачалася вандроўка з наведвання вёскі Клінок – колішняй сталіцы партызанскага руху на Чэрвеньшчыне. Далейшы маршрут пралёг праз райцэнтр, дзе навучэнцы наведалі Алею Герояў, да мемарыяльнага комплексу “Разгром”, што знаходзіцца непадалёк ад вёскі Раваніцкая Слабада.
Як адзначыў Павел Дзяркач, такія вандроўкі ладзяцца ў сельгасліцэі традыцыйна. Гэтую прысвяцілі чарговай гадавіне вызвалення Чэрвеньшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і дзесяцігоддзю з часу першага веласіпеднага паходу па месцах баявой славы раёна.
– Цікава падарожнічаць на веласіпедах, вывучаць гісторыю роднага краю, адпачываць у сяброўскай кампаніі ля вогнішча, – кажа першакурснік ліцэя Мікіта Салак, для якога гэты паход – другі.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *