10 залатых правілаў для дзяцей, якія адпачываюць у аздараўленчых лагерах, і іх бацькоў

Общество

Паважаныя юнакі і дзяўчаты!
1. Пакіньце дарагія рэчы і матэрыяльныя каштоўнасці дома! Модны тэлефон вельмі хутка і непрыкметна можа апынуцца ў чужых руках.
2. Знаходзячыся ў лагеры, не пакідайце без нагляду рэчы ў выпадковых месцах.
3. Аб любых старонніх і падазроных прадметах паведамляйце міліцыянеру ці важатаму.
4. На тэрыторыі лагера вы знаходзіцеся ў бяспецы. Самастойны выхад за межы тэрыторыі катэгарычна забаронены!
5. «Маўчанне – золата!» Не ўступайце ў дыялог з асобамі, якія выпадкова апынуліся на тэрыторыі аздараўленчага лагера, неадкладна паведаміце аб старонніх людзях важатаму ці супрацоўніку міліцыі.
6. Не заводзьце выпадковых знаёмстваў з мясцовай моладдзю!
7. Па любым пытанні або канфліктнай сітуацыі неадкладна звяртайцеся да важатага ці міліцыянера.
8. Не заставайцеся абыякавымі, калі пакрыўдзілі каго-небудзь з дзяцей, асабліва малодшага за вас ўзросту, паведаміце пра гэта важатаму ці работніку міліцыі.
9. Не забывайце, што знаходжанне ў лагеры не вызваляе вас ад адказнасці перад Законам. Калі вы здзейсніце супрацьпраўны ўчынак, то будзеце прыцягнутыя да адказнасці.
10. Неадкладна раскажыце бацькам аб любых здарэннях, якія адбыліся з вамі ў лагеры!

Паважаныя бацькі!
1. Наяўнасць дарагога тэлефона ў вашага дзіцяці – часта прадмет зайздрасці і крадзяжу. Лепш набыць недарагі, але якасны мабільны для сувязі.
2. Праверце асабістыя рэчы дзіцяці – ці няма ў яго з сабой цыгарэт або алкаголю.
3. Пры заездзе ў лагер удакладніце ў адміністрацыі, з дзецьмі якога ўзросту ваша дзіця будзе пражываць у адным пакоі. Памятайце: сумеснае пражыванне дзяцей розных узроставых груп недапушчальна!
4. Нежаданне дзіцяці абмяркоўваць з вамі тое, што адбываецца ў лагеры, сляды сінякоў і драпін – нагода звярнуцца да важатага ці кіраўніцтва лагера.
5. Пры ўзнікненні канфліктных сітуацый неадкладна звяртайцеся да дырэктара лагера.
6. Не спрыяйце і не ўхваляйце наведванне вашага дзіцяці ў здраўніцы сябрамі і знаёмымі. Як паказвае практыка, жаданне пакрасавацца перад сябрамі нясе непрыемнасці.
7. Наладзьце з дзецьмі даверныя адносіны, рэагуйце на любую інфармацыю аб парушэнні яго правоў.
8. Адпраўляючы дзіця ў лагер, вы, як законны прадстаўнік, несяце поўную адказнасць за яго супрацьпраўныя дзеянні!
9. Распіццё алкагольных напояў і курэнне ў неўстаноўленых месцах цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць!
10. Стаўцеся з разуменнем да мер бяспекі, якія прымаюць работнікі міліцыі і адміністрацыя лагера.
Усё гэта неабходна і робіцца для бяспекі дзяцей!

Андрэй МІРАНОВІЧ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *