Заахвоціў абласны прафсаюз

Аграрный сектор

Па выніках працы на веснавых палявых работах два механізатары нашага раёна адзначаны Удзячнымі лістамі і грашовымі прэміямі Мінскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

У пятніцу старшыня гэтай арганізацыі Міхаіл Бода завітаў у ААТ “Запольскае”, дзе разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Ларысай Ефіменка і старшынёй прафкама гаспадаркі Галінай Пінчук павіншаваў з працоўнай перамогай механізатара на ўнясенні мінеральных угнаенняў Міхаіла Шудрова (на здымку ўверсе).
У сельгаспрадпрыемстве “Ганута-Агра” Міхаіл Бода ўручыў Удзячны ліст і грашовую прэмію механізатару на падрыхтоўцы глебы Андрэю Сівуху (на здымку ўнізе).

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *