Плыў над горадам калакольны звон

Год малой радзімы Духовность

Фестываль праваслаўнай культуры “ПАСХАЛЬНЫ ПЕРАЗВОН” у трэці раз завітаў на Чэрвеньшчыну. Яго прысвяцілі светламу святу – Уваскрашэнню Хрыстову.

У ім прымаў удзел калектыў званароў пад кіраўніцтвам загадчыка аддзялення звону Мінскага духоўнага вучылішча, лаўрэата міжнародных конкурсаў, магістра мастацтваў Багдана Бярозкіна.
Фестываль прадугледжваў конкурсную праграму, якая складвалася з пяці намінацый. Выступленні канкурсантаў ацэньвала журы ў складзе начальніка аддзела народнай творчасці Чэрвеньскага раённага цэнтра культуры і адпачынку Наталлі Кучук, мастацкага кіраўніка гэтай жа ўстановы Святланы Разумоўскай, хормайстра народнага вакальнага ансамбля “Вербніца” Веры Капачовай, тэолага-рэлігіяведа Валянціны Усенка на чале са старшынёй журы начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Чэрвеньскага райвыканкама Лідзіяй Шчацінка.
Распачаў і блаславіў мерапрыемства настаяцель Свята-Нікольскага храма г.Чэрвеня протаіерэй Аляксандр Лазоўскі.
Конкурсную праграму адкрыў народны вакальны ансамбль “Рэха”. У яго выкананні прагучалі “Тропарь Пасхи” і “Отче наш”. У намінацыі “Вакальнае мастацтва” сваё майстэрства дэманстравалі Марына Сіняўская, Анатоль Кеда, Ганна Біруля, Карына Герасімовіч, Дар’я Клімовіч, Вікторыя Варабей, Валерыя Янчэўская, Ганна Суша.
Парадавалі выступленні Святланы Панцялеевай і Святланы Праляскоўскай, якія чыталі вершы, а таксама Міланы Яўсейчык з маналогам, Кацярыны Гурыновіч, Дар’і Ашэйчык.
Дэманстравалі тэатральныя пастаноўкі: вучні гімназіі №1 імя У.А.Караля – “Цюльпан і нарцыс”, выхаванцы нядзельнай школы пры Свята-Нікольскай царкве — пра пасхальны кулічык, вучні тэатральнага аддзялення дзіцячай школы – пра чатыры пары года, вучні 4 класа СШ №3 г.Чэрвеня — расказалі казку “Чырвоная шапачка” на новы лад.
Убачыць свет ў новых фарбах дапамог прысутным ансамбль блок-флейтыстаў Школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Алега Калесніка, а эстрадная школа Чэрвеньскай школы мастацтваў прадставіла эстрадную студыю “Калі горад танцуе”.
Таксама вельмі спадабаўся ўдзельнікам мерапрыемства канцэрт званоў.
Па выніках конкурсу пераможцамі сталі: у намінацыі “вакальнае мастацтва” — сярод дарослых — Марына Сіняўская, сярод дзяцей – Ганна Суша; у намінацыі “Тэатральнае мастацтва. Мастацкае слова”: сярод дарослых – Святлана Праляскоўская, сярод дзяцей – Дар’я Ашэйчык і Кацярына Гурыновіч; у намінацыі “Інструментальная музыка” – ансамбль блок-флейтыстаў дзіцячай Школы мастацтваў. У намінацыі “Мастацкая і дэкаратыўна-прыкладная творчасць” пераможцам прызнаны Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п.Смілавічы.
Усе пераможцы атрымалі Дыпломы фестывалю.
Падчас фестывалю працавала выстава-кірмаш дэкаратыўна-прыкладного мастацтва, вырабы на якую прадставілі раённы Цэнтр культуры і адпачынку г.Чэрвеня, Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі з Чэрвеня і са Смілавічаў, выяўленчая студыя “Мой свет”, школы горада і раёна, а таксама жыхары Чэрвеня.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *