Не пакідайце дзяцей адных!

Общество

Для папярэджання надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей у раёне з 11 мая па 1 чэрвеня праходзіць рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прысвечаная Міжнароднаму дню сям’і і Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

14 мая да міні-рынка «ТРЫА» прыехала пажарная тэхніка з ратавальнікамі. З гучнагаварыцеля, размешчанага на машыне, зачытвалася інфармацыя з заклікамі да бацькоў не пакідаць дзяцей адных. Мінакам прапаноўвалася азнаёміцца з аварыйна-выратавальным абсталяваннем, якое знаходзіцца ў аўтамабілі. Дзеці ахвотна падыходзілі да машыны, фатаграфаваліся на яе фоне, а таксама прымяралі вопратку пажарнага-ратавальніка.
У рамках акцыі работнікі раённага аддзела па надзычайных сітуацыях таксама выступяць на бацькоўскіх сходах, наведаюць шматдзетныя сем’і, а 1 чэрвеня на адкрытай пляцоўцы Раённага цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені прадэманструюць аварыйна-выратавальную тэхніку, дзе кожны жадаючы зможа азнаёміцца з абсталяваннем пажарнага аўтамабіля і паўдзельнічаць у розных конкурсах.

Кірыл Бажко, інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *