Лічбы і тэндэнцыі

Местная власть

Паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Чэрвеньскага раёна за першы квартал бягучага года разгледжаны на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.

Асноўным дакладчыкам па тэме выступіла намеснік старшыні райвыканкама, якая курыруе пытанні эканомікі, Алена Шлома. Яна адзначыла, што за справаздачны перыяд выкананы паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця па экспарце тавараў (110,9% пры заданні 103%), экспарце паслуг (293,4% — 103,6%), па тэмпу росту вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі (111,4% — 106,4%).
У цэлым па раёну забяспечаны рост аб’ёмаў прамысловай вытворчасці. Павялічыўся выпуск прадукцыі з улікам кошту давальніцкай сыравіны — 130% у фактычных адпускных цэнах. Па-ранейшаму 98% у аб’ёме прамысловай вытворчасці займае Нафтабітумны завод.
У першым квартале значна нарасціў вытворчыя аб’ёмы Чэрвеньскі дрэваапрацоўчы камбінат – 149,7%. Рост забяспечаны за кошт павелічэння вытворчасці піламатэрыялаў і мэблі. У працы прадпрыемства адзначаюцца станоўчыя тэндэнцыі і па пашырэнні асартыменту, і па якасці прадукцыі.
Зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці ў першым квартале назіраецца на Смілавіцкай валюшна-лямцавай фабрыцы – 49,5% да ўзроўню мінулага года. Адна з прычын крыецца ў праблеме рэалізацыі сезоннай прадукцыі. Экспартныя пастаўкі валюшнага абутку ажыццяўляліся толькі ў Расійскую Федэрацыю. Для выхаду з сітуацыі вядуцца пошукі новых партнёраў, у распрацоўцы знаходзяцца новыя віды тавараў: камізэлек, лёгкага хатняга абутку, скарочаных валёнак.
На пасяджэнні адзначана станоўчая праца вытворча-харчовага завода і друкарні ў нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці і поспехі ў фінансава-гаспадарчай дзейнасці лясгаса і рыбгаса «Волма».
У цэлым па раёне назіраецца станоўчая дынаміка развіцця знешняга гандлю таварамі і паслугамі. Экспарт тавараў без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, нафты і нафтапрадуктаў склаў 2,7 млн. долараў ЗША, або 110,9% да ўзроўню студзеня-сакавіка 2017 года пры прагнозе 100,5%. Пастаўкі на экспарт ішлі ў 9 краін: у Расію, Латвію, Германію, Літву, Бельгію, Малдову, Нідэрланды, Украіну і Польшчу.
Сярод экспарту паслуг лідзіруючае становішча займаюць транспартныя (77%). За імі з вялікім адрывам ідуць архітэктурныя і інжынерныя (13%) і паслугі ў галіне сельскай гаспадаркі (9%). У экспарце паслуг захоўваецца перавага за краінамі СНД, у асноўным за Казахстанам, Украінай і Расіяй.
Разам з тым, на пасяджэнні было адзначана, што ніжэй прагнозных паказчыкаў аб’ёмы рознічнага тавараабароту і прыцягненне прамых замежных інвестыцый. Таксама не дасягнуты ўзровень мінулага года па аб’ёме будаўніча-мантажных работ. У сувязі з гэтым пастаўлены задачы актывізаваць работу па прыцягненні прамых замежных інвестыцый, нарошчванні аб’ёму рознічнага тавараабароту гандлю і грамадскага харчавання, пашырэнні асартыменту тавараў. Намеснік старшыні, які курыруе пытанні будаўнічай галіны і ЖКГ, Аляксандр Гадун узяў пад асабісты кантроль выкананне ўстаноўленага на 2018 год задання па ўводу ў эксплуатацыю жылля. Работа шэрагу кіраўнікоў арганізацый раёна, якія дапусцілі невыкананне даведзеных паказчыкаў, рашэннем райвыканкама прызнана не толькі недастатковай, але і нездавальняючай.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *