Добрага шляху ў вялікае жыццё

Общество

Ва ўсіх школах раёна, як і для 16 выпускнікоў Чэрвеньскай гімназіі №1 імя У.А.Караля ў мінулую сераду прагучаў апошні званок. На ўрачыстасць сабраліся вучні гімназіі, настаўнікі, бацькі і госці – начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Ларыса Асановіч, Алена Калістратава, начальнік цэнтра вучэбна-метадычнай работы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі і Васіль Лагун,  дырэктар унітарнага прадпрыемства “Чэрвеньскі вытворча-харчовы завод”. 

Выпускники

З прывітальным словам да ўдзельнікаў свята звярнулася дырэктар гімназіі Аксана Калтовіч. Яна павіншавала выпускнікоў з апошнім школьным званком у жыцці, пажадала поспехаў, удачы, смеласці на далейшым жыццёвым шляху. Астатнім вучням гімназіі пажадала трымаць высокую планку гімназіста, памнажаць дасягненні цяперашніх выпускнікоў, якіх было шмат: гэта і перамогі ў конкурсах, алімпіядах, турнірах і спаборніцтвах.

Аксана Мікалаеўна ўручыла Граматы за выдатную паспяховасць, прыкладныя паводзіны і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці гімназіі выдатнікам вучобы, а таксама шэрагу вучняў Пахвальныя граматы за цікаўнасць, увагу  і дасягненне мэты.

Ларыса Асановіч павіншавала ўсіх са святам апошняга званка, пажадала ўсім здароўя, добрых адзнак на экзаменых, цярпеннія і ўдачы. Ад імя старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Віталя Казлова Ларыса Валянцінаўна выказала самыя шчырыя словы віншаванняў выпускнікам, настаўнікам і бацькам з нагоды свята і ўручыла дырэктару гімназіі “Сертыфікат” на правядзенне работ па добраўпарадкаванню спартыўных збудаванняў навучальнай установы. А таксама ад імя Дзмітрыя Лукашэнкі, старшыні цэнтральнага савета рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Прэзідэнцкі спартыўны клуб” уручыла Дыпломы за актыўны ўдзел у конкурсе дзіцячага малюнка «Пасябруй са спортам!” Юліі Баброўскай і Лізавеце Разумоўскай.

Алена Калістратава ад імя ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама, Мінскага інстытута развіцця адукацыі, звяртаючыся да выпускнікоў адзначыла, што ў жыцці кожнага чалавека адбываюцца падзеі, якія з’яўляюца ўнікальнымі. Такой падзеяй з’яўляецца і сённяшняе свята апошняга званка. Для бацькоў і педагогаў – гэта таксама важная падзея: іх клапоціць тое, якімі людзьмі будуць іх дзеці і выхаванцы. Яна пажадала ўсім здароўя, удачы, захоўваць у сэрцы любоў да сваёй малой Радзімы.

Васіль Лагун таксама павіншаваў выпускнікоў з хвалюючым і кранальным святам развітання з гімназіяй.

— З аднаго боку – гэта момант развітання, — сказаў ён, — а з другога – вы стаіце на парозе новага жыцця. Тыя веды і жыццёвы вопыт, якія вы атрымалі ў гімназіі, спатрэбяцца вам у жыцці: у далейшай вучобе, на рабоце, у стасунках з іншымі людзьмі. Памятайце, што вы – гаспадары свайго лёсу. Распараджайцеся кожным днём свайго жыцця з розумам. Стварайце самі, сваімі рукамі для сябе і сваіх блізкіх шчасце. Жадаю вам поспехаў, верных сяброў па жыцці, натхнення і ўсяго самага найлепшага на доўгім жыццёвым шляху. Ад калектыву завода Васіль Лагун уручыў дырэктару гімназіі Аксане Калтовіч “Сертыфікат” для набыцця неабходнага школьнага абсталявання.

Кранальна прагучалі словы ўдзячнасці педагогам ад бацькоў, выказаныя выпускніцай Анастасія Дзянько і яе мамай Наталляй Іванаўнай.

Выпускнік гімназіі Ілля Ждановіч, капітан інтэлектуальнай каманды “Унесённые Вергилием”, перадаў кубак каманды дырэктару школы.

Пераемнікі выпускнікоў, вучні 10 класа павіншавалі сваіх старэйшых сяброў дружнай песняй, пад акампанемент настаўніка гісторыі Андрэя Васільевіча Гаўрона.

С добрымі словамі на дарогу звярнуўся да сваіх выхаванцаў класны кіраўнік, настаўнік фізікі Міхаіл Леанідавіч Халадзінскі. Ён выказаў ім словы ўдзячнасці за супрацоўніцтва, разуменне, пажадаў сваім любімым вучням поспехаў, удачы, здароўя і шчасця.

Урэшце гучыць апошні званок. Першаклксніца Лізавета Разумоўская са званочкам у руках і выпускнік Павел Канапацкі робяць круг гонару па двары гімназіі.

Першакласнікі ад выпускнікоў на памяць атрымалі добрыя падарункі – глобусы. Юнакі і дзяўчаты выканалі развітальны танец, а потым, узяўшы за рукі першакласнікаў, традыцыйна абышлі вакол школьнай тэрыторыі, адкуль, здаўшы выпускныя экзамены, пойдуць у самастойнае жыццё…

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *