Са знакам якасці

Общество

Чэрвеньскі вытворча-харчовы завод стаў лаўрэатам конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” 2017 года, які праводзіў Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі.

У намінацыі “Харчовыя тавары” лепшымі названы безалкагольныя газаваныя напіткі “Ігуменскі” з водарам квасу і журавін, “Аква са смакам маліны” і “З водарам грушы”, а таксама тры найменні мацаванага пладовага віна: палепшанай якасці – “Вермут лучысты”, “Лучыстае” і спецыяльнай тэхналогіі – “Ігуменскае”.

Перамога прадпрыемства адзначана Дыпломам і правам на працягу двух гадоў выкарыстоўваць лагатып конкурсу на таварах, якія названы лепшымі.

– Гэтая адметная падзея выклікае пачуццё гонару за калектыў, – гаворыць дырэктар Чэрвеньскага вытворча-харчовага завода Васіль Лагун (на здымку). – За поспехам – старанная, адказная праца нашых спецыялістаў і кожнага работніка. У мінулыя гады прадпрыемства неаднойчы станавілася лаўрэатам конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь”, што сведчыць пра наш грунтоўны падыход да якасці прадукцыі, у аснове вытворчасці якой – выкарыстанне натуральнай сыравіны.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *