Мацней за ўсіх — «Валевачы»

Спорт

Перамога каманды адкрытага акцыянернага таварыства “Валевачы” (на здымку) у спартакіядзе раённай прафсаюзнай арганізацыі аграпрамысловага комплексу шмат для каго стала нечаканасцю.

У захапляльнай барацьбе валевачоўскія спартсмены на адзін бал апярэдзілі ў агульнакамандным заліку фаварытаў спаборніцтваў – калектыў Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа.

Адметна, што важкі ўнёсак у скарбонку агульнага поспеху зрабіў дырэктар гаспадаркі Андрэй Грыцкевіч, які заняў першае месца ў спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Ветурач Вольга Шакун стала другой у плаванні. Бухгалтар Аксана Сачок паказала трэці вынік у дартсе, а яе дачка Алеся, якая працуе ў гаспадарцы ветурачом, фінішавала на трэцім месцы ў спаборніцтвах тэнісістаў. Галоўны аграном Станіслаў Шчасюк заваяваў другое месца ў гіравым спорце. А ў камандным заліку прадстаўнікі ААТ “Валевачы” ўвайшлі ў лік прызёраў у пяці з сямі відаў праграмы.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *