Якасць адукацыі праз інтэграцыю інфармацыйных тэхналогій

Общество

Як скарыстаць інфармацыйныя тэхналогіі для ўдасканальвання вучэбнага працэсу, каб зрабіць яго больш цікавым і змястоўным, і тым самым павысіць якасць адукацыі ішла размова на навукова-практычнай канферэнцыі педагогаў раёна, якая адбылася ў гімназіі №1 імя У.А.Караля.

Сёння настаўнік не толькі выкладае свой прадмет, ён – актыўны даследчык. Выннікі сваіх даследаванняў настаўнікі ўкараняюць у асабістую практыку і шчодра дзеляцца з калегамі. Гэтаму, а таксама прафесійнаму росту педагогаў садзейнічаюць навукова-практычныя канферэнцыі, якія ладзяцца штогод. Вышэйназваная канферэнцыя была прысвечана тэме “Павышэнне якасці адукацыі праз інтэграцыю сучасных педагагічных і інфармацыйных тэхналогій”.
З даследчымі работамі выступалі настаўнікі: Лідзія Іванаўна Юрчанка (інфарматыка, СШ №3 г.Чэрвеня), Святлана Аляксандраўна Вольская (беларуская мова і літаратура, Валевачоўская СШ), Таццяна Міхайлаўна Белянец (замежная мова, СШ №2 г.п.Смілавічы), Святлана Віктараўна Даўгапол (інфарматыка, гімназія №1 імя У.А.Караля) Таццяна Мікалаеўна Южык (пачатковыя класы, Турэцкі дзіцячы сад-базавая школа), Лізавета Валер’еўна Саўчанка (біялогія, хімія, СШ №2 імя А.К.Флегантава), Алена Сяргееўна Бернатэк (матэматыка, інфарматыка, СШ №1 г.п.Смілавічы), Валерый Васільевіч Захараў (беларуская мова і літаратура, Хутарскі дзіцячы сад-сярэдняя школа), Юлія Васільеўна Карташова (замежная мова, СШ №4 г.Чэрвеня), Вольга Іванаўна Аліева (фізіка, СШ №4 г.Чэрвеня) і настаўнікі з Лядзенскага дзіцячага сада-сярэдняй школы: Ірына Мікалаеўна Змачынская (дырэктар), Ірына Генадзьеўна Жаваронкава (замежная мова), Людміла Анатольеўна Грозная (сусветная мастацкая культура), Тамара Анатольеўна Бабіч (руская мова і літаратура).
Журы ў складзе спецыялістаў аддзела адукацыі, кіраўнікоў школ раёна ацэньвала выступленні настаўнікаў па наступных параметрах: актуальнасць тэмы, навізна вынікаў, практычная значнасць, тэрміналагічная дакладнасць, свабоднае валоданне матэрыялам, лагічнасць выкладу, кампазіцыйная і змястоўная цэласнасць, якасць афармлення прадстаўленых матэрыялаў.
Першае месца заняла Лідзія Іванаўна Юрчанка (на здымку), другое Святлана Віктараўна Даўгапол, трэцяе – Святлана Аляксандраўна Вольская. Сярод кіраўнікоў навучальных устаноў першае месца ў Ірыны Мікалаеўны Змачынскай.
У навукова-практычнай канферэнцыі педагогаў дашкольнай адукацыі ўдзельнічалі: выхавальнік Людміла Мікалаеўна Малышава (дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.Чэрвеня), настаўнік-дэфектолаг Яна Вячаславаўна Нікульчанка, (яслі-сад №1 г.Чэрвеня), выхавальнік Ларыса Аляксандраўна Макаль (яслі-сад №1 г.п.Смілавічы) і выхавальнік Марына Уладзіміраўна Папова (яслі-сад-№3 г.Чэрвеня).
Выхавальнікі абмяркоўвалі тэмы: як параадолець моўныя парушэнні ў дзіцяці з агульным недаразвіццём мовы; лэпбук – як сучасны сродак навучання дзяцей дашкольнага ўзросту; выхаванне культуры харчавання сродкамі мастацкай літаратуры; пальчыкавыя гульні, як эфектыўны сродак развіцця мовы.
Першае месца падзялілі Людміла Мікалаеўна Малышава і Яна Вячаславаўна Нікульчанка.
Пераможцы навуковага спаборніцтва настаўнікаў і выхавальнікаў узнагароджаны Дыпломамі.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *