Адрасы клопату падчас суботніка

Благоустройство Год малой радзімы

Чэрвеньскі цэнтр культуры і адпачынку

Тэрыторыю гэтай установы культуры добраўпарадкоўвалі яе работнікі, а таксама работнікі райвыканкама, музея, бібліятэкі, райваенкамата, раённага аб’яднання прафсаюзаў, БРСМ. Разам з імі працавалі дэпутат палаты прадстаўнікоў Нацыяльнага сходу Рэспублікіі Беларусь Пётр Атрошчанка і старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Віталь Казлоў.

Пляцоўка каля самалёта

На гэтым аб”екце шчыравалі работнікі бухгалтэрыі і адміністрацыя Чэрвеньскага ЖКГ на чале з начальнікам Андрэем Уласевічам. Яны ўраўноўвалі глебу пасля ўстаноўкі асвятляльных ліхтароў, сеялі траву. Хутка тут з’явяцца фігурныя кветкавыя кампазіцыі. У гэты ж дзень мужчынская брыгада гэтага прадпрыемства прыбірала хмызнякі ля меліярацыйных каналаў па вуліцы З.Касмадзям’янскай, а на ўездзе ў Чэрвень з боку Мар’інай Горкі па вуліцы Ленінскай ачышчалі адхоны дарогі.

Прышкольныя тэрыторыі

Установам адукацыі ў стварэнні прыгажосці і ўтульнасці дапамагалі прадпрыемствы і арганізацыі раёна, а таксама бацькі навучэнцаў.
Адміністрацыя сярэдняй школы №2 г. Чэрвеня,у прыватнасці, выказвае падзяку: дрэваапрацоўчаму камбінату (дырэктар — Юрый Бондараў), які перадаў школе на бязвыплатнай аснове дзве вулічныя лаўкі; ТАА «ГумусАгра» (дырэктар — Уладзімір Кулік) за прадастаўлены грунт; Чэрвеньскага лясгасу (дырэктар – Андрэй Галкоўскі) за дапамогу ў набыцці саджанцаў; Чэрвеньскай ЖКГ (дырэктар – Андрэй Уласевіч) за прадастаўленую тэхніку для вывазу камянёў; індывідуальнаму прадпрымальніку Юрыю Церашонку за дапамогу ў набыцці будаўнічых матэрыялаў; а таксама бацькам вучняў.

Водаахоўная зона ракі Ігуменка

Тут завіхаліся работнікі райфінаддзела, “Беларусбанка”, бібліятэкі і інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя райвыканкама. Маці касманаўта Валянціна Навіцкая таксама прыняла актыўны ўдзел у гэтай рабоце.

На сваіх рабочых месцах і на тэрыторыі каля вытворчых памяшканняў у Смілавічах

наводзілі парадак і чысціню калектыў ТАА «СТФ-Мантаж» разам з заснавальнікам і генеральным дырэктарам прадпрыемства Андрэем Гундарам.
Таксама падчас суботніка кіраўніцтва прадпрыемства адзначыла лістамі падзякі і каштоўнымі падарункамі працу тых супрацоўнікаў, чый стаж на прадпрыемстве складае 10 і больш гадоў. Сярод іх — мантажнікі будаўнічых канструкцый Антон Мількевіч, Анатоль Шыманец і Валерый Мількевіч, слесар-зборшчык будаўнічых канструкцый Сяргей Тарасавец, кіраўнік праекта Леанід Тарошчын, начальнік цэха Уладзімір Картыннік, майстар цэха Міхаіл Таболін, вядучы спецыяліст па кадрах Тамара Галаўко; выказала падзяку даўняму сябру і партнёру кампаніі Аркадзю Пепельману і былому супрацоўніку Сяргею Церашу, які ўзначальваў мясцовую прафсаюзную арганізацыю.
Дарэчы, для тэхніка-тэхнолага прадпрыемства Аляксандра Савіцкага 21 красавіка – гэта яшчэ і асабістае свята: у свой дзень нараджэння ён прымаў віншаванні і падарункі ад калег.

Матэрыялы з суботніка рыхтавалі Сняжана КАЎГАРЭНЯ, Таццяна МАРЦЬЯНАВА, Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтараў, а таксама Валянціна ПУЗАНКОВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *