Удзячны ліст ад міністра за выхаванне сына

Общество

Напярэдадні Дня беларускай міліцыі палкоўнік міліцыі Алег Царук, начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, уручыў маці Аляксея Качана, міліцыянера-кінолага Чэрвеньскага аддзела аховы, ад імя міністра ўнутраных спраў генерал-лейтэнанта міліцыі Ігара Шуневіча Удзячны ліст. Урачыстае мерапрыемства з гэтай нагоды адбылося ў актавай зале ААТ «Чэрвеньскі райаграсэрвіс», дзе сабраліся работнікі Чэрвеньскага аддзела аховы і калегі Ванды Казіміраўны. Алег Царук адзначыў важнасць і незвычайнасць падзеі, бо Падзячны ліст ад імя міністра – гэта высокая ацэнка прафесійных і чалавечых якасцяў супрацоўніка органаў унутраных спраў, якімі ў поўнай меры валодае старшына міліцыі Аляксей Качан. Звяртаючыся да маці, ён падзякаваў яе за выхаванне сына – сапраўднага грамадзяніна, патрыёта і абаронцы нашай Айчыны, і пажадаў яе сыну далейшых поспехаў па службе. Тым больш, што малады супрацоўнік сёлета заканчвае Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і плануе звязаць свой лёс са службай аховы.

Ірына КРАСНАГІР, Чэрвеньскі аддзел Дэпартамента аховы. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *