Людміла Валчок — сцяганосец паралімпійскай зборнай

Общество

З 9 да 18 сакавіка ў карэйскім Пхенчхане пройдуць зімовыя Паралімпійскія гульні-2018. Беларусь прадставяць на іх пятнаццаць спартсменаў у двух відах праграмы – лыжных гонках і біятлоне. Сцяганосцам паралімпійскай зборнай краіны на цырымоніі адкрыцця спаборніцтваў будзе ўраджэнка Смілавічаў, Ганаровы грамадзянін Чэрвеньскага раёна Людміла Валчок.
Наша зямлячка – адна з самых вопытных і тытулаваных беларускіх паралімпійцаў. Для яе гэта – чацвёртая зімовая Паралімпіяда. У 2006 годзе ў Турыне Людміла заваявала залаты і тры сярэбраныя медалі ў лыжных гонках. У 2010-м у Ванкуверы – два залатыя і бронзавы медалі ў гэтай жа дысцыпліне.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота са старонкі Людмілы Валчок у “Facebook”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *