Лепшыя прадпрыемствы, установы, арганізацыі і лепшыя па прафесіі

Общество

Рашэннем раённага выканаўчага камітэта лепшымі па выніках працы за 2017 год з уручэннем Дыпломаў райвыканкама, грашовых прэмій і занясеннем на Дошку гонару Чэрвеньскага раёна прызнаны:

ЛЕПШАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ (УСТАНОВА):
у галіне сельскай гаспадаркі, рыбаводства: дзяржаўнае прадпрыемства “Эксперыментальная база “Натальеўск” (дырэктар — Махнач Алена Эдуардаўна) — 15 базавых велічынь;
закрытае акцыянернае таварыства “Турэц” (дырэктар — Дзямко Артур Валянцінавіч) — 15 базавых велічынь;
у галіне прамысловасці, лясной гаспадаркі:
дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Чэрвеньскі лясгас” (дырэктар — Галкоўскі Андрэй Мікалаевіч) — 15 базавых велічынь;
камунальнае ўнітарнае прадпрыемства “Чэрвеньская друкарня” (дырэктар — Прыступа Івана Васільеўна) — 15 базавых велічынь;
лепшая будаўнічая арганізацыя — даччынае будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства “Перасоўная механізаваная калона № 237” (дырэктар — Купровіч Сяргей Уладзіміравіч) — 15 базавых велічынь;
лепшая арганізацыя сферы паслуг — Чэрвеньскі філіял камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнню палівам “Мінаблпаліва” (дырэктар — Тапырык Святлана Дзмітрыеўна) — 15 базавых велічынь;
лепшая ўстанова адукацыі — дзяржаўная ўстанова адукацыі “Запольская сярэдняя школа Чэрвеньскага раёна” (дырэктар — Гантарэнка Андрэй Валянцінавіч) — 15 базавых велічынь;
лепшы кіраўнік сельскіх выканаўчых камітэтаў — Гамеза Алена Дзмітрыеўна, старшыня Лядзенскага сельскага выканаўчага камітэта — 7 базавых велічынь;

ЧЛЕНЫ ПРАЦОЎНЫХ КАЛЕКТЫВЫЎ, ЛЕПШЫЯ ПА ПРАФЕСІІ:
лепшы работнік аграпрамысловага комплексу:
Аблавацкі Іван Іванавіч, майстар участка “Клінок” адкрытага акцыянернага таварыства “Рыбгас “Волма” — 5 базавых велічынь;
Мяцельскі Аляксандр Аляксандравіч, трактарыст-машыніст філіяла “Агра-Бокс” беларуска-італьянскага сумеснага прадпрыемства “Унібокс” таварыства з абмежаванай адказнасцю — 5 базавых велічынь;
Радыёнава Людміла Леанідаўна, жывёлавод дзяржаўнага прадпрыемства “Эксперыментальная база “Натальеўск” — 5 базавых велічынь;
Цітавец Андрэй Мікалаевіч, інжынер па працаёмкіх працэсах адкрытага акцыянернага таварыства “Раванічы” — 5 базавых велічынь;
Шастак Сяргей Валянцінавіч, машыніст экскаватара дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм “Чэрвеньскае ПМС” — 5 базавых велічынь;
лепшы работнік прамысловасці (харчовая, перапрацоўчая) – Чарніцкі Мікалай Валянцінавіч, галоўны інжынер вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Чэрвеньскі вытворча-харчовы завод» — 5 базавых велічынь;
лепшы работнік лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці:
Корзун Аляксандр Вікенцьевіч, ляснічы Грабянецкага доследна-вытворчага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Чэрвеньскі лясгас” — 5 базавых велічынь;
Фанкоўскі Дзмітрый Леанідавіч, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Чэрвеньскі дрэваапрацоўчы камбінат” — 5 базавых велічынь;
лепшы работнік будаўнічай галіны — Казачонак Уладзімір Аляксандравіч, вадзіцель першага класа камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Чэрвеньскае РБУ” — 5 базавых велічынь;
лепшы работнік аўтатранспарту і дарожнай гаспадаркі — Калтовіч Сяргей Пятровіч, вадзіцель аўтамабіля філіяла “Аўтамабільны парк № 20” адкрытага акцыянернага таварыства “Мінаблаўтатранс” — 5 базавых велічынь;
лепшы работнік сферы паслуг — Вяргейчык Марына Мікалаеўна, спецыяліст па аказанню рознічных банкаўскіх паслуг катэгорыі сектара продажаў рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг аддзела рознічнага бізнесу цэнтра банкаўскіх паслуг № 627 філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства “ААБ Беларусбанк” — 5 базавых велічынь;
лепшы работнік адукацыі:
Малышава Людміла Мікалаеўна, выхавальнік дзяржаўнай установы адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Чэрвеня” — 5 базавых велічынь;
Кур’янчык Святлана Мікалаеўна, інструктар-метадыст дзяржаўнай установы “Чэрвеньская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву” — 5 базавых велічынь;
лепшы работнік аховы здароўя — Прахарэнка Андрэй Уладзіміравіч, галоўны ўрач установы аховы здароўя “Чэрвеньская цэнтральная раённая бальніца” — 5 базавых велічынь;
лепшы работнік культуры — 3абаронак Алена Валер’еўна, дырэктар дзяржаўнай установы “Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей” — 5 базавых велічынь;
лепшы работнік праваахоўных органаў – маёр міліцыі Буркун Юлія Міхайлаўна, участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх міліцыі грамадскай бяспекі Чэрвеньскага раённага аддзела ўнутраных спраў — 5 базавых велічынь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *