Святочнаму дню радуецца сёння і дзятва

Общество

Пакуль бацькі выконваюць свой грамадзянскі абавязак, дзеці, што прыйшлі разам з імі на выбарчыя ўчасткі, атрымліваюць асалоду ад апошняга дня перад вучобай і знаходзяць заняткі па душы. Хтосьці пацягнуў маму і тату ў буфет, арганізаваным на ўчастку, каб выкленчыць любімыя прысмакі, хтосьці выказаў жаданне разам з бацькамі паслухаць канцэрт самадзейных артыстаў, а вось гэтыя гарэзы вырашылі зляпіць снегавікоў. Тым больш, што апошнім часам з-за зменлівага надвор’я такая магчымасць надараецца не часта.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *