Сустрэчы кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі працягваюцца

Общество

Наталля ЯКУБІЦКАЯ, кандыдат у дэпутаты Минскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання па Пекалінскай выбарчай акрузе №21, на мінулым тыдні правяла дзве сустрэчы з працоўнымі калектывамі і жыхарамі Смілавіцкага сельсавета (тэрыторыя сельсавета ўваходзіць у гэту выбарчую акругу). Яна пазнаёміла выбаршчыкаў, якія прыйшлі ў Смілавіцкі аграрны каледж і Запольскую сярэднюю школу, са сваёй біяграфіяй і перадвыбарнай праграмай.
Разам з Наталляй Якубіцкай сустрэчы правялі кандыдаты ў дэпутаты раённага Савета дэпутатаў па Запольскай, Жураўкавіцкай і Кастрычніцкай выбарчых акругах Анатоль БАРАНАЎ, Юрый КОРСІК і Аляксей ГАНЧАРЫК, а таксама намеснік старшыні райвыканкама Ала ШАХОЦЬКА, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Марына ПАТАПЕНКА, кіраўніцтва сельвыканкама.
Выбаршчыкі цікавіліся ў кандыдатаў у дэпутаты і прадстаўнікоў раённай улады пытаннямі, звязанымі з камунальна-жыллёвым абслугоўваннем, добраўпарадкаваннем населеных пунктаў і інш. Запольцы ўзнялі і праблему культурнага адпачынку: яны звярнулі ўвагу на тое, што ў аграгарадку няма “клубнай” установы.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *