Пісьменнік у гасцях у «Бонды»

Общество

На чарговым пасяджэнні краязнаўчага клуба “Бонда” адбылася прэзентацыя новай кнігі пісьменніка і паэта Генадзя Аўласенкі “Колькі колераў у лета?”.

На сустрэчу з пісьменнікам, акрамя членаў клуба, былі запрошаны вучні другога класа гімназіі №1 імя У.А.Караля і класны кіраўнік Ірына Віктараўна Невяроўская.

Генадзь Пятровіч расказаў пра свой творчы шлях, калі пачаў прафесійна займацца пісьменствам, пра тое, што піша творы для дзяцей і дарослых у розных жанрах, шмат перакладае. Затым ён прадставіў кнігу “Колькі колераў у лета?”, у якую ўвайшла амаль уся дзіцячая творчасць пісьменніка: вершы, казкі, што выходзілі асобнымі кніжкамі. Яна будзе выдадзена ў колькасці 2000 экземляраў і паступіць у бібліятэкі.

Акрамя гэтага зборніка, Генадзь Аўласенка дэманстраваў кнігі, якія напісаў па асабліваму заказу Міністэрства па надзвычайных сітуацыях: пра правілы паводзін на вадзе і ў лесе. Прычым, расповед вядзецца ў казачнай форме. Дзеючыя особы — звяркі, якія не ведаюць правілаў бяспекі, а мудрая сава ўсё ім тлумачыць.

Ірына Невяроўская заўважыла, што казкі і вершы Генадзя Аўласенкі з падручніка для малодшых школьнікаў вельмі цікавыя, трапныя, павучальныя. Іх з задавальненнем чытаюць дзеці, яны лёгка запамінаюцца. Гэта пацвердзілі і самі вучні – яны расказалі некаторыя вершы і нават інсцэніравалі іх, загадвалі загадкі. Загадваў таксама свае загадкі і Генадзь Аўласенка.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *