Перш чым на выбары наведацца, трэба пра іх шмат даведацца

Общество

Чым займаецца дэпутат?
Як ім стаць?
Навошта патрэбны выбары?
Як пабудаваны дэпутацкія структуры?
Ці ёсць у дэпутатаў ільготы?
Як працуе ўчастковая камісія?

На гэтыя і іншыя важныя пытанні можна было атрымаць адказы падчас адкрытага дыялогу «Выбары ў мясцовыя Саветы: значнасць і тэхналогія правядзення», які мы напярэдадні гэтай падзеі арганізавалі для маладых выбаршчыкаў Чэрвеня. Разабрацца ва ўсіх нюансах дапамаглі вопытныя эксперты: старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна ТАРАСІК, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Наталля ДМУХОЎСКАЯ і старшыня раённай выбарчай камісіі Віталь ТРУШ. У выніку хлопцы і дзяўчаты, што прысутнічалі на мерапрыемстве, даведаліся пра ўсе дэталі і тонкасці выбарчага працэсу. Чакаем усіх на выбарчых участках!

Вячаслаў КЛІМКОВІЧ, першы сакратар райкама БРСМ.
Фото Наталлі КАРАЛЬКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *