Назіральнікі: галасаванне праходзіць актыўна, без парушэнняў

Общество

З самай раніцы сёння шматлюдна на Смілавіцкім участку для галасавання №21, які месціцца ў будынку СШ№2 гарадскога пасёлка.

За ходам выбараў тут назіраюць Софья Андрончык – ад раённай арганізацыі Беларускага Саюза жанчын, Юрый Ладычук – прадстаўнік кандыдата ў дэпутаты Смілавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Алены Матус і Кацярына Шкурко – ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” (на здымку).

Па сведчаннях назіральнікаў, выбаршчыкі актыўна выконваюць свой грамадзянскі абавязак. Парушэнняў заканадаўства падчас датэрміновага галасавання і ў дзень выбараў не выяўлена.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *