Акцэнт — на выбарах

Общество

Прадстаўнікі Чэрвеньскага райвыканкама на чале са старшынёй Віталем КАЗЛОВЫМ правялі рабочую сустрэчу з калектывам прадпрыемства «Чэрвеньская ЖКГ».

Сярод тэм, якія абмяркоўваліся, былі і маючыя адбыцца 18 лютага 2018 года выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Кандыдатамі ў дэпутаты Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання зарэгістраваны 43 чалавекі. Віталь Казлоў заклікаў прысутных выканаць свой грамадзянскі абавязак і прыйсці на выбары, прагаласаваць за кандыдата, які можа нешта зрабіць для развіцця свайго горада і рэгіёна.

Аб ходзе перадвыбарнай кампаніі ў раёне прысутным распавяла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Марына ПАТАПЕНКА.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ.
Фота Алены КАНСТАНЦІНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *