Зорны сын Чэрвеньшчыны прызнаны прыдатным да чарговага касмічнага палёту

Общество

Радаснай навіной падзяліўся ў аўторак на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram ураджэнец Чэрвеня касманаўт Алег Навіцкі:
– Сёння адбылося пасяджэнне Дзяржаўнай медыцынскай камісіі. Вердыкт – прыдатны да чарговага касмічнаму палёту! Засталося дачакацца прызначэння ў экіпаж і – наперад!
Ганаровы грамадзянін Чэрвеньскага раёна, Герой Расіі Алег Навіцкі пабываў у космасе двойчы. Свой першы палёт ён выканаў з 23 кастрычніка 2012 года па 16 сакавіка 2013 года ў якасці камандзіра карабля “Саюз ТМА-06М” і бортінжынера МКС-33/34.
У другі раз наш зямляк адправіўся на Міжнародную касмічную станцыю ў складзе экспедыцыі 50/51 разам з амерыканкай Пэгі Уітсан і французам Тама Пяске на караблі “Саюз МС-03” 17 лістапада 2016 года. На Зямлю вярнуўся 2 чэрвеня 2017 года.
Цікава, што астатнія два касманаўты-беларусы Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак здзейснілі па тры касмічныя палёты. Цяпер такая магчымасць з’явілася і ў Алега Навіцкага. Што да агульнай працягласці палётаў, то тут зорны сын Чэрвеньшчыны — у лідарах. За два палёты ён правёў на арбіце 340 сутак.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота з Instagram Алега НАВІЦКАГА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *