«Аперацыя па выратаванню Новага года» прайшла паспяхова

Общество

Цудоўны навагодні ранішнік прайшоў у раённым Цэнтры культуры і адпачынку. Па традыцыі на галоўную ёлку былі запрошаны пераможцы прадметных алімпіяд, дыпламанты розных творчых конкурсаў, лепшыя спартсмены. Білеты на казачнае прадстаўленне для дзяцей сваіх работнікаў таксама набылі прафсаюзныя арганізацыі раёна. На свята запрасілі і наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання.

Перад пачаткам прадстаўлення ў фае здзіўлялі прысутных удзельнікі чароўнай лабараторыі з Мінска. Маладыя хлопцы праводзілі цікавыя эксперыменты з вадкім азотам, мыльнымі пузырамі.

Падчас спектакля гледачы маглі не толькі назіраць за прыгодамі герояў, але і ўдзельнічаць разам з імі ў прадстаўленні. Дзеці дружна адказвалі на загадкі, падпявалі, гулялі ў “снежкі” паветранымі шарыкамі. А пасля вадзілі карагоды вакол ёлкі з Дзедам Марозам, Снягуркай і героямі казачнага прадстаўлення.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *