Пяць пераможцаў вызначылі ў конкурсе малюнкаў

Общество

Конкурс дзіцячых малюнкаў «Мая сям’я» ладзіўся да 100-годдзя органаў ЗАГС раённым аддзелам запісу актаў грамадзянскага стану пры падтрымцы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Удзел у ім прымалі навучэнцы адукацыйных устаноў Чэрвеньшчыны.

Журы, у якім старшынствавала начальнік раённага аддзела ЗАГС Таццяна ЛАПШЫНА, вызначыла пяць пераможцаў. Імі сталі Юля БАБРОЎСКАЯ, Елізавета РАЗУМОЎСКАЯ, Дар’я ТАРАСІК, Аліна АПЯЧОНАК (усе — з гімназіі) і Ганна КАЛТОВІЧ з Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.Чэрвеня.
Была адзначана актыўнасць Юлі Баброўскай, высокі мастацкі ўзровень дасланых ёю на конкурс трох работ.
Пераможцы атрымаюць Дыпломы і памятныя падарункі.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *