Дай, Джым, на шчасце лапу мне

Общество

Як вядома, надыходзячы год па ўсходняму календару будзе годам Сабакі. Менавіта таму мы вырашылі прысвяціць гэтаму адданаму чатырохногаму сябру чалавека конкурс.

Прапануем вам, шаноўныя чытачы, сфатаграфавацца са сваім сабакам (здымак павінен быць буйным планам) і да 20 снежня (уключна) даслаць гэтае фота ў рэдакцыю па электроннай пошце, або паведамленнем у нашых групах «УКантакце» (vk.com/rv_cherven) і «Аднакласнікі» (ok.ru/chervennews , у каментарыях пад паведамленнем аб конкурсе).

21 снежня мы абяром адзін здымак, які найбольш спадабаецца. Затым наш карэспандэнт завітае ў госці да пераможцы, каб распавесці пра гаспадара і яго сабаку ў навагоднім нумары «Раённага весніка».

У суправаджэнні да здымка напішыце сваё прозвішча і імя, мянушку сабакі, месца вашага жыхарства і кантактную інфармацыю для сувязі з вамі.

Усім поспехаў!

Вядучы конкурсу Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *