У Смілавічах адкрылі музычную гасцёўню Станіслава Манюшкі

Культура

Дырэктар прыватнай культурнай установы «Спадчына і час» Юрый Абдурахманаў распавядае пра рэалізацыю ініцыятывы «Развіццё турыстычнага патэнцыялу г.п. Смілавічы»

У панядзелак у Смілавічах прайшоў прэс-тур, прысвечаны развіццю турыстычнай прыцягальнасці гарадскога пасёлка на аснове культурнай спадчыны. Падчас яго тут адбылося ўрачыстае адкрыццё музычнай гасцёўні Станіслава Манюшкі, а таксама знаёмства з рэалізацыяй ініцыятывы «Развіццё турыстычнага патэнцыялу г.п. Смілавічы”.

На адкрыцці музычнай гасцёўні Станіслава Манюшкі выступае ансамбль скрыпачоў Смілавіцкай дзіцячай школы мастацтваў

Абедзве ініцыятывы ажыццяўляюцца ў рамках праекту «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Беларусі.

Падрабязнасці — у наступным нумары «Раённага весніка».

Фота Ігара АДАМОВІЧА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *