Юныя памочнікі ДАІ атрымалі пасведчанні

Общество

12 вучняў Чэрвеньскай гімназіі ў пярэдадзень восеньскіх школьных канікулаў атрымалі пасведчанні юных інспектараў руху (ЮІР).

Пасведчанне №1 начальнік ДАІ Чэрвеньскага РАУС Аляксандр Івашкевіч уручыў капітану гімназічнай каманды ЮІР Дзянісу Кавалёнку. Ён выказаў надзею на тое, што юныя інспектары руху будуць актыўна дапамагаць супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі ў прафілактычнай рабоце, і, магчыма, хтосьці з іх у будучым абярэ для сябе міліцэйскую прафесію.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *