Галоўны аграном эксперыментальнай базы “Натальеўск” Сяргей Бабіновіч: “Кармоў нарыхтавалі ўдосталь”

Аграрный сектор

Сяргей Бабіновіч
Ігар Балдуеў

– Старт нарыхтоўцы кармоў у гаспадарцы сёлета дала азімая свірэпіца. З яе назапасілі 1700 тон сіласу. Затым пачалі ўбіраць шматгадовыя травы на сянаж. Нарыхтавалі яго амаль 18 тысяч тон. Злакава-бабовыя культуры, якія займаюць на кармавых палетках 700 гектараў, далі два паўнавартасныя ўкосы. А люцэрна мінулых гадоў пасеву – чатыры. Увесь сянаж нарыхтавалі ў аптымальныя тэрміны, з добрай якасцю закладкі.

Больш паловы ў структуры кармоў складае сілас з кукурузы. Сёлета вырошчвалі гэтую культуру на 1000 гектарах. 61 гектар абмалацілі на зерне, усё астатняе паклалі ў траншэі. З уборкай кукурузы праблем не было: улічваючы негатыўны вопыт мінулых гадоў, пачалі нарыхтоўку сіласнай масы з найбольш нізкіх палеткаў, якія падчас зацяжных восеньскіх дажджоў становяцца цяжкадаступнымі. Гэта дазволіла завяршыць уборку своечасова.

Мікалай Сабашкін

Усяго нарыхтавалі амаль 20 тысяч тон кукурузнага сіласу, што адпавядае паўтарагадоваму яго запасу.

Увесь працэс корманарыхтоўкі прайшоў зладжана. Вялікі аб’ём работ выканаў Ігар Балдуеў на высокапрадукцыйным кормаўборачным камбайне “Джон Дзір”. Падчас нарыхтоўкі сенажу на кармавых палетках таксама працавалі механізатары Андрэй Ігнатовіч, Леанід і Уладзімір Савічы. Пераважную большасць сенажу і сіласу затрамбаваў на пагрузчыку “Амкадор” Мікалай Сабашкін.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *