Час пераабуцца

Общество

Прафілактычная акцыя «Зімовыя шыны» праводзіцца на Чэрвеньшчыне з 24 лістапада да 3 снежня.

З пачатку года на аўтадарогах раёна зарэгістравана 17 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 7 чалавек загінулі і 13 — атрымалі траўмы. Па прычыне няправільнага выбару хуткасці руху здзейснена 9 аўтааварый, што складае 53 працэнты ад агульнай колькасці зарэгістраваных здарэнняў.
Як паказаў аналіз аварыйнасці мінулых гадоў, з надыходам зімы абстаноўка на дарогах абвастраецца. Вельмі часта на аўтамабілях, якія ўдзельнічалі ў аварыях, былі ўстаноўлены шыны, прызначаныя для эксплуатацыі летам. Пры снежным накаце або галалёдзе гэта стала адной з умоў здзяйснення дарожна-транспартнага здарэння
Згодна з Правіламі дарожнага руху, з 1 снежня да 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тон уключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, а таксама аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 тон павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі. Яны ўстанаўліваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку і павінны мець рэшткавую вышыню малюнка пратэктара не менш за 4 міліметры.
За невыкарыстанне на транспартным сродку зімовых шын дзеючым заканадаўствам прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 0,5 базавай велічыні.
Калі на транспартным сродку ўстаноўлены зімовыя шыны, але рэшткавая вышыня малюнка пратэктара складае менш за 4 міліметры, гэта кваліфікуецца, як кіраванне транспартным сродкам, што мае няспраўнасці і цягне за сабой папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да адной базавай велічыні. Паўторнае на працягу года такое парушэнне караецца штрафам у памеры ад двух да пяці базавых велічынь.

Аляксей КРАСІКАЎ, старшы інспектар дарожна-патрульнай службы ДАІ Чэрвеньскага РАУС



1 комментарий по теме “Час пераабуцца

  1. Зиму поставить не забудь, бо штрафу дадуть!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *