“Ленарстыль” шые спецадзенне на экспарт

Общество

Прыватнае прадпрыемства «Ленарстыль» шые спецадзенне. Заснавальніца вытворчасці — Алена Пасавая, ураджэнка Чэрвеньскага раёна. Па адукацыі Алена Арнольдаўна швачка, тэхнолаг швейнай вытворчасці. Каб валодаць юрыдычнымі ведамі, а без іх ва ўласнай вытворчасці цяжка, у сорак гадоў скончыла Мінскі філіял Расійскага сацыяльнага ўніверсітэта па спецыяльнасці правазнаўства. Вось гэта падыход да справы!

Швачкі ПП «Ленарстыль», у цэнтры Алена Пасавая

— У афіцыйных структурах мяне нярэдка называюць праблемным чалавекам, — кажа Пасавая, — бо перш чым звяртацца з заявай ці прапановай, я падрабязна вывучаю юрыдычныя дакументы па гэтаму пытанню. Адмовіць мне вельмі цяжка.
Непасрэдна выпуск прадукцыі пачаўся ў 2011 годзе. Шыем толькі спецадзенне пад заказ з давальніцкай сыравіны. Маем пастаянных партнёраў у Санкт-Пецярбургу. Некалькі гадоў ужо вырабляем спецадзенне для Поўначы. Сваім калектывам распрацавалі мадэлі. Паказалі спажыўцам, улічылі заўвагі. Шыем гатовыя вырабы з лагатыпамі заказчыкаў. Якасць высокая, незадаволенасці ад спажыўцоў няма. Каб швы і апрацоўка дэталяў былі бездакорнымі, мяняем абсталяванне на больш сучаснае. Зараз працуем на швейных машынах трэццяга пакалення. Разам са мною пачыналі тры чалавекі, зараз працуе 11 чалавек ( 9 па працоўнаму дагавору і 3 па дагавору падрада). Ёсць два цэхі: раскройны і пашывачны. Вырабляем курткі ( летнія і зімнія), паўкамбінезоны, штаны, халаты. Адказнасць за вырабы персанальная. Кантроль якасці ажыццяўляе Любоў Максімава, загадчык вытворчасці. Якасць павінна быць бездакорнай. Кожны год абнаўляем сертыфікат для работы за межамі рэспублікі.
Калектыў ужо склаўся пастаянны. Цякучкі няма. Працуем і адпачываем разам. За свой кошт я арганізоўваю паездкі ў Полацк, Жыровіцкі манастыр. Да святаў 8 Сакавіка, Дня Маці, Новага года работнікі абавязкова атрымліваюць падарункі.
Памяшканне арандуем, выплочваем своечасова заработную плату, падаткі, камунальныя плацяжы. Аб’ёмы вытворчасці пакуль невялікія, але мы плануем развівацца.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Малы бізнес уносіць вялікі ўклад у паказчыкі знешнеэканамічнай дзейнасці раёна. Доля яго ў аб’ёме ўсяго экспарта тавараў складае 96 %, у экспарце паслуг — 99 %. Экспарт прадстаўлены традыцыйнымі таварамі: апоры шарыкавыя шматрадныя, зборныя металічныя канструкцыі, размеркавальныя шафы, трансфарматарныя падстанцыі, паддоны драўляныя, піламатэрыялы, пажыўны грунт на аснове торфу, мэбля.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *