Па тысячы і больш

Аграрный сектор

Па стану на раніцу панядзелка па тысячы і больш тон збожжа намалацілі камбайнавыя экіпажы Андрэя і Арцёма Пятрушаў, Сяргея Ларыёнава і Міхаіла Бусянкова, Юрыя і Андрэя Жарабцовых з СВФ “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон”,  Уладзіміра Палянскага і Ігара Наркевіча, Дзмітрыя Сергіені і Аляксандра Караткова, Любаміра Сергіені і Уладзіміра Зыля, Дзмітрыя Калтовіча і Міхаіла Касцяневіча з СВФ “Новыя Зелянькі” ААТ “Мінскі малочны завод №1”, Аляксея Яблакава і Алега Зыля, Сяргея Алейніка, Сяргея Шчурка з філіяла “Аграбокс” СП “Унібокс”, Ігара Балдуева і Барыса Панкратава, Андрэя Тарасіка і Дзмітрыя Бубенкі, Ільі Бабіча і Сяргея Карэлага, Андрыяна Савіча і Віталя Грыгарэнкі, Валерыя Шышонка і Мікалая Ліпніцкага з эксперыментальнай базы “Натальеўск”, Аляксея Лухверчыка і Сяргея Кудлянкова, Генадзя Лухверчыка і Генадзя Купраўца, Дзмітрыя і Сяргея Шчатко з ААТ “Запольскае”, Ягора Петрашкевіча і Сяргея Міцкевіча, Дзяніса і Данііла Гуськовых з ААТ “Раванічы”, Аляксандра Чычыкайлы і Сяргея Каспяровіча з ААТ “10 з’езд Саветаў”, Андрэя Кушнера і Аляксандра Квяткоўскага, Мікалая Забайловіча і Аляксандра Граблюка, Аляксандра Канапелькі і Мікіты Алейнікава з ААТ “Чэрвеньскі райаграсэрвіс”.

Па тысячы і больш тон збожжа перавезлі ад камбайнаў вадзіцелі Валерый Кучкін і Віталь Лямешка з ААТ “Валевачы”, Генадзь Міцкевіч з РСУП “Ганута-Агра”, Артур Юшко і Юрый Пыж з ААТ “10 з’езд Саветаў”, Алег Церашчук, Аляксандр Прохарчык і Аляксей Цітавец з ААТ “Раванічы”, Віталь Тапуноў з ААТ “Запольскае”, Уладзімір Бандаровіч, Анатоль Ксяневіч і Аляксандр Тарноўскі з СВФ “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон”, Станіслаў Папельскі, Сяргей Патапаў, Генадзь Сячко і Анатоль Нежавец з філіяла “Аграбокс” СП “Унібокс”, Мікалай Аладка, Васіль Сасункевіч і Аляксандр Семашкевіч з СВФ “Новыя Зелянькі” ААТ “Мінскі малочны завод №1”, Валянцін Бандарык, Дзмітрый Марчанка, Мікалай Савайтан, Казімір Вашкінель, Дзмітрый Грыбко і Мікалай Клындзюк з эксперыментальнай базы “Натальеўск”, Сяргей Бардукоў, Мікалай Суша і Юрый Паскробка з ААТ “Чэрвеньскі райаграсэрвіс”.

Па стану на раніцу ўчарашняга дня, рубеж у 2 тысячы тон перавезенага збожжа перасягнуў вадзіцель ААТ “Валевачы” Іван Сіліч.

Усе камбайнавыя экіпажы і вадзіцелі-тысячнікі адзначаны Падзякамі райсельгасхарчу і райкама прафсаюза работнікаў АПК, а таксама каштоўнымі падарункамі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *