Ёсць першая тысяча!

Аграрный сектор

У сераду неаднаразовы пераможца і прызёр раённых спаборніцтваў на жніве, экіпаж збожжаўборачнага камбайна “КЗ-14” з СВФ “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон” у складзе бацькі і сына Андрэя і Арцёма ПЯТРУШАЎ першым на Чэрвеньшчыне перасягнуў тысячны рубеж намалоту збожжа.

З працоўнай перамогай хлебаробаў павіншаваў старшыня райвыканкама Андрэй Зубар. Ён уручыў лідарам жніва Падзякі і грашовыя прэміі.

Таксама Андрэй і Арцём Пятрушы атрымалі Падзякі, каштоўныя падарункі, кепкі і вымпелы ад Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Іх уручыў старшыня гэтай арганізацыі Віктар Маліноўскі. А старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Коціна перадала сямейнаму экіпажу чырвоны сцяжок і налепку на камбайн з надпісамі “1000 тон”.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *