Зорны сын Чэрвеньшчыны вярнуўся на зямлю

Общество

2 чэрвеня ў 17 гадзін 10 хвілін па беларускаму часу спускальная капсула транспартнага пілатуемага карабля “Саюз МС-03” з касманаўтам “Раскосмасу” ўраджэнцам Чэрвеня Алегам Навіцкім і астранаўтам Еўрапейскага касмічнага агенцтва французам Тама Пяске прызямлілася ў казахстанскім стэпе, у 147 кіламетрах ад горада Жэзказган.

Як паведамілі інфармацыйныя агенцтвы, усе аперацыі па спуску з арбіты і прызямленню прайшлі штатна. Самаадчуванне членаў экіпажа, якія вярнуліся на Зямлю, добрае.
Адразу пасля прызямлення экіпаж агледзелі медыкі. У ноч з пятніцы на суботу камандзір транспартнага пілатуемага карабля “Саюз МС-03” Алег Навіцкі спецбортам быў дастаўлены на аэрадром Чкалаўскі (Маскоўская вобласць). Яго сустракалі родныя, блізкія і калегі, прадстаўнікі кіраўніцтва Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А. Гагарына, Зорнага гарадка, Раскосмаса. Зараз Алег Навіцкі праходзіць пасляпалётную рэабілітацыю: на працягу некалькіх тыдняў за станам яго здароўя будуць назіраць урачы.Для нашага земляка гэта быў другі палёт на МКС. Першы ён выканаў з 23 кастрычніка 2012 года па 16 сакавіка 2013 года ў якасці камандзіра карабля “Саюз ТМА-06М» і бортінжынера МКС-33/34.
Працягласць знаходжання Алега Навіцкага ў другім касмічным палёце, які пачаўся 17 лістапада 2016 года, склала 197 сутак. За гэты час ён разам з калегамі выканаў на Міжнароднай касмічнай станцыі праграму навукова-прыкладных даследаванняў і эксперыментаў, падтрымліваў працаздольнасць МКС, праводзіў работы па яе дадатковаму аснашчэнню абсталяваннем, якое дастаўлялі грузавыя караблі.
За два палёты Алег Навіцкі правёў на арбіце 340 сутак.

 

Паводле паведамленняў інфармацыйных агенцтваў падрыхтаваў Ігар АДАМОВІЧ.
Фота з інтэрнэт-сайта “Раскосмасу” і старонкі Юліі Навіцкай у Instagram



1 комментарий по теме “Зорны сын Чэрвеньшчыны вярнуўся на зямлю

  1. Повезло человеку, бывает в космосе. А мне остается только об этом мечтать

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *