У Натальеўскім возеры пасяліўся белы амур

Общество

Паўтоны белага амура сярэдняй вагою асобіны 320 грамаў запусцілі на гэтым тыдні ў вадаём ля вёскі Натальеўск для яго натуральнай ачысткі ад зарастання.

Як паведаміў начальнік Чэрвеньскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валянцін Пузанкоў, рыбу набылі ў рыбгасе “Волма” за кошт спонсарскіх сродкаў. Для адаптацыі белага амура і выканання функцыі па ачыстцы возера ўведзена забарона на яго лоўлю да 15 жніўня.

Фота Ігара АДАМОВІЧА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *