Выгналі кароў у поле — павялічыліся надоі

Аграрный сектор

Гаспадаркі Чэрвеньшчыны завяршаюць перавод буйной рагатай жывёлы на летні пашавы перыяд.

Брыгадзір МТФ “Клінок” Тамара Несцяровіч з пастухамі Сяргеем Панасюком і Іванам Трафімуком

Як паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама па жывёлагадоўлі Алеся Глінкова, на сярэдзіну тыдня ў раёне выгналі ў поле 27 гуртоў кароў, з іх 7 ужо знаходзяцца на кругласутачнай пасьбе. Паводле яе слоў, у цэлым пераход на летні пашавы перыяд прайшоў арганізавана, хаця напачатку яго стрымлівала непагадзь.
Аднымі з першых у раёне перавялі дойны статак на пашу жывёлаводы малочнатаварнай фермы “Клінок” адкрытага акцыянернага таварыства “10 з’езд Саветаў”.
— Напачатку каровы знаходзіліся ў полі з дзевяці гадзін раніцы да пяці вечара, – распавядае брыгадзір фермы Тамара Несцяровіч. – Да травы прывучалі іх паступова, падкормліваючы ў хляве сенажом. Шмат ў чым дзякуючы гэтаму, не згубілі малако, а, наадварот, істотна дадалі ў надоях. Зараз у сярэднім ад каровы атрымліваем яго па 13 кілаграмаў. З пераводам на кругласутачную пасьбу, які мы ўжо арганізавалі, разлічваем павялічыць прадукцыйнасць дойнага статка яшчэ на два кілаграмы.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *