«Вёска» выйграла два кубкі

Общество

У суботу і нядзелю ў Мінску праходзіў Чэмпіянат Беларусі для дарослых па інтэлектуальных гульнях. Каля сямідзесяці каманд — знатакі з усёй краіны — спаборнічалі ў трох відах: «Што? Дзе? Калі?», «Свая гульня» і «Брэйн-рынг». Чэрвеньшчыну прадстаўлялі адразу дзве каманды: «Дарослыя» (Смілавічы) і «Вёска» (Чэрвень).

У выніку двухдзённага інтэлектуальнага марафону чэрвеньская «Вёска» заняла першае месца сярод каманд Мінскай вобласці па «Што? Дзе? Калі?» і «Сваёй гульні». Яна атрымала два кубкі, якія, як і іншыя ўзнагароды, будуць перададзены ў музей інтэлектуальнага руху, што знаходзіцца ў гімназіі.
Акрамя аўтара гэтых радкоў, у складзе каманды-пераможцы былі Іван МАНЖУЛІН, Алег ЛАШЫЦКІ, Васіль ЛІТВІН, Вячаслаў КЛІМКОВІЧ, Павел ПАРФІЯНОВІЧ і Ірына ВАБІШЧЭВІЧ.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *