Пры выпальванні сухой травы ўзнікаюць пажары

Безопасность

Штогод з надыходам вясны ратавальнікам даводзіцца сутыкацца з праблемай вясновых выпальванняў сухой травы і іншай расліннасці і, як следства, з павелічэннем колькасці пажараў. Хтосьці выпальвае сухую траву наўмысна, хтосьці па неасцярожнасці кідае на яе недакурак ці запалку. Людзі нават не задумваюцца, да чаго могуць прывесці такія дзеянні, як гэта паўплывае на навакольнае асяроддзе. Дым, які ўтвараецца пры гарэнні, не толькі мае непрыемны пах, але аказвае негатыўны ўплыў на арганізм чалавека і прыроду!

Летась на тэрыторыі раёна зарэгістравана 45 пажараў у прыродных экасістэмах, з іх: 42 пажары сухой расліннасці, 3 — тарфяныя пажары. У выніку развядзення вогнішчаў на прысядзібных участках адбылося 2 пажары.
Выпальваючы мінулагоднюю траву, многія, магчыма, і не ўяўляюць, што можа пачацца пажар, які прывядзе да непапраўных наступстваў. Падзеі, як правіла, развіваюцца па аднолькавым сцэнарыі. Пры навядзенні парадку на прысядзібных участках людзі пазбаўляюцца ад леташняга смецця і сухой травы адным і тым жа спосабам — з дапамогай агню. Моцнае задымленне, парывы ветру — усё гэта складнікі трагедыі.
29.03.2016 у 13 гадзін 37 хвілін паступіла паведамленне аб загаранні жылога дома ў в. Натальеўск. Па прыбыцці да месца выкліку ўстаноўлена, што адкрытым полымем гарыць дах чатырохкватэрнага драўлянага жылога дома барачнага тыпу. У пажары знішчаны дах на ўсёй плошчы, столевае перакрыцце, кватэра №1 выгарэла знутры. Прычына — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры спальванні сухой расліннасці.
04.04.2016 у 16 гадзін 21 хвіліну паступіла паведамленне аб загаранні прыватнай лазні ў в. Новы Будкаў. Па прыбыцці да месца выкліку агнём высветлілася, што знішчана драўляная лазня. Прычына пажару: неасцярожнае абыходжанне з агнём пры спальванні сухой расліннасці.
Шкода прыродзе, знішчаныя агнём дамы і гаспадарчыя будынкі, гібель і траўміраванне людзей — вынік выпальвання сухой расліннасці, які паўтараецца з года ў год. Але памылкі іншых для нашых грамадзян не становяцца ўрокам — ужо сёлета зарэгістраваны выпадкі, калі людзі атрымлівалі апёкі пры спальванні сухой расліннасці. 5 сакавіка ў цэнтр аператыўнага кіравання Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у 16 гадзін 40 хвілін паступіла паведамленне аб загаранні сухой расліннасці на пустцы за в. Кукалеўка. Плошча гарэння склала 200 кв.м.
Пажары ад вясновых выпальванняў сухой травы з’яўляюцца сапраўдным экалагічным бедствам. Памятайце пра гэта і не спальвайце сухую траву і смецце пасля ўборкі прысядзібнага ўчастка.

Чэрвеньскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *