Годна выступілі ў Клецку

Аграрный сектор

Своеасаблівым завяршальным акордам рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод” стаў абласны конкурс аператараў машыннага даення, які прайшоў у Клецку. Апошні раз такое мерапрыемства ладзілася ў 2013 годзе. Беларускі рэспубліканскі камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу выступіў з ініцыятывай яго адраджэння.
У конкурсе ўзялі ўдзел сорак аператараў машыннага даення – па два з кожнага раёна. Гонар Чэрвеньшчыны абаранялі прадстаўніцы эксперыментальнай базы “Натальеўск” – Вольга Лепеш з МТФ “Дамавіцк” (стаж працы ў жывёлагадоўлі 12 гадоў) і Алена Паўлішына з МТФ “Натальеўск” (стаж працы ў жывёлагадоўлі 8 гадоў).

Спаборніцтва складалася з трох этапаў: праверкі тэарэтычных ведаў (10 хвілін для пісьмовага адказу на 10 пытанняў, максімальная адзнака – 10 балаў), разборкі і зборкі даільнага апарата на хуткасць (15 балаў) і практычнага задання па даенню кароў (40 балаў). Пры выстаўленні адзнак журы ўлічвала тэхналагічнасць і прадукцыйнасць працы, выкананне патрабаванняў аховы працы, а таксама культуру працы канкурсантаў.
У выніку сярод аператараў машыннага даення ўзростам да 31 года Алена Паўлішына набрала ў суме 54 балы (10+8+36) і заняла дзясятае месца.
Сярод аператараў машыннага даення старэйшых за 31 год Вольга Лепеш з сумай балаў 59 (9+13+37) заняла 4 месца. Для таго, каб увайсці ў лік прызёраў, ёй не хапіла ўсяго 0,5 бала.
Усе канкурсанты атрымалі харчовыя наборы з прадукцыяй ААТ “Клецкая крыначка”. Асобна каштоўнымі прызамі былі адзначаны шматдзетныя мамы. Сярод іх – і наша Вольга Лепеш, мама трох цудоўных хлопцаў.
На зваротным шляху Вольга і Алена ажыўлена абмяркоўвалі вынікі конкурсу і ўпэўнена глядзелі ў будучыню: агульнакаманднае 5 месца добра, але ў наступным годзе трэба дацягнуцца да п’едэстала.

Ларыса ЕФІМЕНКА, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *